Сябры Аргкамітэта па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрэй Шарэнда правялі “Хвалю салідарнасці” у горадзе над Бугам. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Маладзёны раздавалі жыхарам інфармацыйныя ўлёткі пра беларускіх палітычных зняволеных. Таксама планавалі вывесіць бел-чырвона-белыя сцягі каля парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аднак былі  затрыманыя супрацоўнікамі ў цывільным.

Акцыя не была сакрэтам, пра яе паведамлялі ў інтэрнэце, таму на вуліцах Брэста былі міліцыянты ў цывільным, якія знаходзіліся ў звычайных аўтамабілях. Па словах актывістаў,  яны і займаліся прадухіленнем гэтай акцыі.

Акцыя скончылася затрыманнем актывістаў і дастаўленнем іх у  Маскоўскі РАУС. Там хлопцаў   пратрымалі, парушаючы заканадаўства, чатыры гадзіны і без складання пратаколу адпусцілі.

На гэты раз міліцыянты абмежаваліся гутаркай.

Марафон «Хваля Салідарнасці» – кампанія па падтрымцы палітычных вязняў, якая праходзіць у звыш трыццаці гарадах Беларусі, скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]