На брыфінгу, які сябры групы грамадскага маніторынгу Ірына Лаўроўская, Валер Фамінскі і Уладзіслаў Абрамовіч  правялі для прадстаўнікоў мас-медыя Берасцейшчыны, было адзначана, што руйнаванне гістарычнай спадчыны адбываецца без ведама грамадскасці. Паводле Праваабаронскага цэнтра «Вясна».

Эксперты звярнулі ўвагу на тое, што ўлады цішком маніпулююць ахоўнымі зонамі крэпасці, змяншаючы іх, а таксама прадаючы дамы гістарычнай каштоўнасці, змешчаныя ў цэнтры Брэста, знішчаюць публічную прастору.

Горадабудаўнічая дзейнасць адбываецца без аб’яўлення тэндэра. Як падкрэсліў Валер Фамінскі, забудовы горада аддадзены ўладамі прарабам і інвестарам.

Няма ніякай адказнасці за нанясенне шкоды гістарычным каштоўнасцям, адзначылі эксперты.

Па словах Ірыны Лаўроўскай, “у выніку некарэктнага аўтарытарнага ўпраўлення  гарадскімі тэрыторыямі, узнікла небяспека поўнага знішчэння марфалогіі помнікаў горадабудаўніцтва 19 стагоддзя. Ставіцца пад пагрозу захаванне ландшафтаў старога горада і крэпасці, якія могуць быць уключаны ў спісак ЮНЭСКА.”

На брыфінгу вырашана накіраваць ва ўладныя структуры пісьмо з патрабаваннем прыпініць будову маставога насыпу праз роў крэпасці.

Будаўніцтва маста на ахоўваемай тэрыторыі таксама пачалося цішком.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Valentina
    Ответить

    Очень важно остановить этот,на мой взгляд,вандалический процесс уничтожения национального достояния-исторического центра Бреста.Безхозяйственая и непатриотическая политика властей удивляет своим равнодушием к духовным ценностям нации.Нет слов,чтобы выразить наше возмущение.Законадательная база по историко-культурным ценностям города никак не работает.Вопрос: кто-нибудь и когда-нибудь за это ответит? Общественность не очень активна,наверное,потому ,что это не касается её лично(вот такая не совсем замечательная черта нашей ментальности).Спасибо за Ваш труд и за Ваше неравнодушие.Удачи и здоровья!

    Thumb up 0 Thumb down 0

    • asia
      Ответить

      Усё, таму што няма адказнасць ніякай!! ні табе штрафаў, нічога. Тре змены ў заканадаўстве і павысіць адказнасць за незаконныя дзеянні чыноўнікаў…
      а грамадскасць нашая, насамрэч пасіўная(

      у горада павінен быць свой дух, свая настальгія, якую адміністрацыя абменьвае на грошы(

      і крыўда і сорам..

      Thumb up 0 Thumb down 0

    • Гейткипер
      Ответить

      Я бы тоже выразил возмущение. Правильно ответили, надо объединяться)

      Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый