Пабачыў свет лютаўскі нумар бюлетэня «Дзедзіч». Папяровую версію можна атрымаць у нашых распаўсюджвальнікаў на большасці факультэтаў БрДУ, або у офісе «Дзедзіча». А сёння мы прэзентуем новы фармат выкладання электроннай версіі бюлетэня.

Большасць карыстальнікаў сайта «Дзедзіча» выказаліся за тое, што ім нязручна спампоўваць бюлетэнь «Дзедзіч» у фармаце *.pdf, як ён прадстаўлены ў нашым архіве: https://dzedzich.org/samvydat/dzedzich/.

Сёння мы прэзентуем новы фармат. Чытаць бюлетэнь можна непасрэдна на сайце.  Дастаткова націснуць мышкай на выяве першай старонкі і бюлетэнь адкрыецца на ўсё акно. А калі пасля гэтага яшчэ раз націснуць мышкай, то выява павялічыцца яшчэ больш і можна будзе чытаць артыкулы проста з экрана вашага манітора.

Калі ласка, сустракайце! «Дзедзіч» №80, за люты 2013г.

Карыстаючыся нагодай паведамляем, што мы шукаем журналістаў для працы ў рэдакцыі «Дзедзіча». Калі вы адчуваеце ў сабе журналісцкі патэнцыял, звяртайцеся па нашых кантактах. Дапаможам, навучым, адправім на бясплатныя стажыроўкі і зробім з вас сапраўдных акул клавіятуры 🙂

 

[supsystic-social-sharing id="1"]