Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Клуб творчых берастейцаў (фота)

Сёння прайшла чатырнаццатая сустрэча Клуба творчых берасцейцаў, якую наведалі дарагія для нас госці – Клуб сацыяльных танцаў BreStarDance.

Госці вечара пазнаёміліся і ўбачылі  прэзентацыю такіх танцаў  як:  бачата, сальса і кізомба. Людзей, шчыра кажучы, было зусім мала. Але, магчыма,  гэта і стварыла ўтульную атмасферу і атрыманы намі майстар-клас зацягнуўся яшчэ надоўга 🙂

Хлопцы і дзяўчаты з клуба паказалі сапраўды класныя танцы і запалілі публіку!

І, зразумела, на вечары былі ўжо традыцыйныя для Клубу вершы, песні пад гітару і добры настрой. Глядзіце фоткі, а яшчэ лепш – далучайцеся!

 

 

 

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *