Як паведамляе сайт рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур’ер» (kurjer.info), чытачы выдання 23 лютага каля 14 гадзін у цэнтры горада Слуцка, каля аптэкі № 80 бачылі, як міліцыя «шчыміла» групу маладых хлопцаў з плакатам. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

У Слуцкім РАУС рэдакцыі паведамілі, што надпіс на плакаце быў наступны: «23 февраля – не повод бухать. Сине-белая семья за здоровый образ жизни».

З гэтым плакатам з гарадскога парку выйшлі каля 20 фанаў футбольнага клуба «Слуцк». Супрацоўнікі міліцыі спынілі шэсце праз дзвесце метраў. Маладыя людзі былі затрыманыя і апытаныя.

У Слуцкім РАУС рэдакцыі паведамілі, што, хутчэй за ўсё, некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання». У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, ім пагражае папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.

«Мы і не падазравалі, што нават на такое невялікае шэсьце, як наша, трэба дазвол мясцовай улады», — сказаў журналістам адзін з удзельнікаў шэсця, які пажадаў не называць сваё імя.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]