Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Нагадаем, што ў 2012 годзе зняволены кіраўнік ПЦ “Вясна” быў пазбаўлены аднаго кароткатэрміновага (з трох магчымых)  і аднаго доўгатэрміновага (з двух магчымых) спатканняў з роднымі. Пра тое, што ў новым годзе ён пазбаўлены аднаго доўгатэрміновага спаткання, Алесю Бяляцкаму стала вядома 5 лютага, а раней яму паведамілі пра пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання.

Такім чынам, наступнае “планавае” спатканне чакае Алеся Бяляцкага толькі ў жніўні.

Праваабаронцы разглядаюць узмацненне ціску на Алеся Бяляцкага, як і іншых палітвязняў, якія нядаўна заявілі пра гэта, са спробай уладаў дамагчыся ад іх прашэнняў пра памілаванне, што выклікана аднаўленнем перамоўных працэсаў паміж беларускімі ўладамі і Еўразвязам.

Крыніца: spring96.org

 

[supsystic-social-sharing id="1"]