Яшчэ Ў мінулым годзе ў моладзевага грамадскага аб’яднання «Спадчына» зарадзілася выдатная ідэя, — арганізаваць калектыўны паход у кіно прымеркаваны да Сусветнага дня кітоў і дэльфінаў. Задума атрымалася і прыжылася.

У гэтым годзе аб’яднанне умацоўвае традыцыю і працягвае яе. У гэты раз нас чакае праглядавая зала кінатэатра «Беларусь». А глядзець мы будзем легендарны фільм 80-х, які зрабіў незгладжальнае ўражанне на шматлікіх гледачоў таго часу — «Смерць сярод айсбергаў«, з выдатнай музыкай Эніа Маррыконэ. І зараз валанцёры разважаюць як зрабіць гэты паход яшчэ і карысным для горада. Ёсць варыянт аказаць валанцёрскую дапамогу і падтрымку нашаму брэсцкаму заапарку, размешчанаму ў гарадскім парку ім. 1 Мая.

Дата прагляду: 19 лютага.

Пачатак сеансу: 18:00

Месцазнаходжанне: праглядавая зала кінатэатра «Беларусь»

Кошт квітка 4.000 (набыць можна ў касе № 3)

 

 

[supsystic-social-sharing id="1"]