АРР «Дзедзіч» запрашае на працу маладых аўтараў для напісання артыкулаў на сайт dzedzich.org.

Адкрытая 1 вакансія для асвятлення культурных падзей у Берасці (канцэрты, імпрэзы, шоў, кіно, выставы).

Для працы «Дзедзіч» прадстаўляе наступныя магчымасці:
• няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);
• доступ да кругласуткавага інтэрнэту ў офісе «Дзедзіча»;
• фотаапарат і відэакамеру;
• удзел у разнастайных навучальных праграмах і стажыроўках у рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;
• праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.

Заробак: ад Br 30.000 за адзін артыкул (не менш за 20 артыкулаў у месяц).

У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:
— Месца жыхарства: г. Берасце,
— Узрост: ад 18 да 26 гадоў,
— Веданне беларускай мовы,
— Пісьменнасць,
— Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ).
Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).

Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 21 лютага 2013г.

!!! Анкету можна спампаваць тут!

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваныя.

Падрабязней: vk.com

[supsystic-social-sharing id="1"]