23-24 лютага ўсеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» правядзе экстрэмальнае змаганне «Добраахвотнік-2013». Мерапрыемства пройдзе ў Ровенскай вобласці Украіны і будзе прысвечана ўшанаванню гераічнага чыну ўсіх змагароў за незалежнасць Украінскай дзяржавы.

У змаганні могуць прыняць удзел як асобныя беларусы, так і каманды.

Камандам (3-5 чалавек) трэба будзе за кантрольны час (24 гадзіны) пераадолець каля 70 кіламетраў палескіх лясоў. Пры гэтым кожная каманда павінна будзе адзначыцца на кантрольных пунктах, якія будуць звязаныя з барацьбой Украінскай Паўстанцкай Арміі.

Акрамя фізічных нагрузак ды арыентавання ў дзікай пушчы, дзе ўсё аднолькавае, кожны удзельнік змагання азнаёміцца з рэальнымі сведчаннямі пра барацьбу ўкраінскіх партызанаў. Пераможцы змагання будуць нагароджаныя не толькі маральным задавальненнем, але і каштоўнымі прызамі.

Больш падрабязна аб змаганні: dobrovolec.org.ua

Кантакт: [email protected]

[supsystic-social-sharing id="1"]