У Баранавічах праваабаронцы і грамадскія актывісты 30 студзеня вучыліся “назіраць” за адміністрацыйным працэсам і адпраўленнем адміністрацыйнага правасуддзя. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

– У Баранавіцкім гарадскім судзе на працягу года разглядаецца вельмі шмат адміністрацыйных спраў. Таму на навучальнае мерапрыемства былі запрошаныя асобы, якія не толькі цікавяцца праваабарончай тэматыкай, але і хочуць мець лепшыя веды пры арганізацыі назірання за судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

У якасці трэнераў выступілі прадстаўнікі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія прэзентавалі ўніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністрацыйных справах. У гэтым дзённіку ўлічаны ўсе аспекты практычнай рэалізацыі права на справядлівы суд у Беларусі, што дазваляе бакам аргументавана адстойваць свае пазіцыі.

Падчас трэнінгу яго ўдзельнікі вывучалі асаблівасці адміністрацыйнага працэсу, праектавалі і мадэліравалі судовыя пасяджэнні па адміністрацыйных справах, а таксама вучыліся рэагаваць на адмоўныя тэндэнцыі, якія сёння назіраюцца пры разглядзе адміністрацыйных спраў у судах.

Крыніца: spring96.org

Семінар у Баранавічах 30 студзеня 2013 года.

Семінар у Баранавічах 30 студзеня 2013 года.

[supsystic-social-sharing id="1"]