Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Брэсце вучыліся назіраць за адміні- страцыйнымі працэсамі

На навучальнае мерапрыемства былі запрошаны асобы, якія цікавяцца праваабарончай тэматыкай і хочуць мець досвед пра назіранне за судовымі працэсамі па адміністрацыйных справах. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У якасці трэнераў выступілі прадстаўнікі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якія прэзентавалі ўніфікаваны дзённік назірання за судовымі працэсам па адміністрацыйных справах, у якім улічаны ўсе аспекты практычнай рэалізацыі права на справядлівы суд у Беларусі, што дазваляе бакам аргументавана адстойваць свае пазіцыі.

Падчас трэнінгу яго ўдзельнікі пазназёміліся з сутнасцю адміністрацыйнага працэсу, тым, як выглядае і павінна выглядаць судовае пасяджэнне ў падобных справах, а таксама даведаліся пра адмоўныя тэндэнцыі, што назіраюцца пры разглядзе адміністрацыйных спраў у судах.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *