Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Берасцейскую моладзь навучылі партызаніць (фота)

Радыё Рацыя асвятліла берасцейскую падзею – лекцыю Ігара Понасава “Партызанінг-тактыкі стрыт-арту для паляпшэнняў у горадзе”.

Вулічны маскоўскі мастак Ігар Понасаў зрабіў у Берасці прэзентацыю такога віду стрыт-арту, як партызанінг. Актывісты гэтага руху называюць сябе партызанскімі гарадскімі перапланіроўшчыкамі. Яны навучыліся спалучаць творчасць з вырашэннем сацыяльных задач, і таму кожны праект мастакоў-партызанаў ператвараецца ў творчы зварот да гараджан ці мясцовых улад. Ігар Понасаў зазначае, што маскоўскі вопыт з лёгкасцю можна выкарыстаць і ў Беларусі.

– Гэта ўсюды разумеюць, гэта, мне падаецца, вельмі зразумелыя і простыя рэчы. Проста рэакцыя заўсёды неадназначная, таму што ў кожнага свой вопыт. Я думаю, што гэта можа неяк тлумачыцца па-свойму, але я спадзяюся, што гэта не трактуецца як нешта падрыўное, звязанае з падрывам мастоў або тэрарызмам. Мы крыху не пра гэта.

Дапамогу ў арганізацыі прэзентацыі партызанінгу зрабіла агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Яго кіраўнік Зміцер Шыманскі ўпэўнены, што накіраваны на вырашэнне грамадскіх праблем стрыт-арт будзе да твару Берасцю. У адрозненне ад той творчасці, што пакідаюць на свежапафарбаваных сценах асацыяльныя асобы.

Крыніца: racyja.eu

Фота racyja.eu

Фота racyja.eu

Фота partizaning.org

Фота partizaning.org

Фота partizaning.org

Фота partizaning.org

Фота partizaning.org

Фота partizaning.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *