Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Чэхіі афіцыйна зарэгістраваны Беларускі дом

Беларускі дом у Празе атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве ўнутраных спраў Чэхіі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Як паведамляе прэс-служба Беларускага дома, рэгістрацыя дазваляе пачаць перамовы з чэшскімі дзяржаўнымі ўстановамі, гарадской адміністрацыяй, грамадскімі інстытутамі і наладзіць супрацоўніцтва з імі.

Рашэнне аб стварэнні Беларускага дома ў Празе было прынята ў лістападзе 2012 года па выніках першага пасяджэння беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Чэхіі.

Тады ў сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі шасці беларускіх арганізацый: асацыяцыя «За мадэрнізацыю», руху салідарнасці «Разам», міжнароднага цэнтра грамадскіх ініцыятыў «Наш дом», аб’яднання «Пагоня», Беларускага форуму ў Празе «Адраджэнне» і Беларускага хостэла ў Празе, а таксама прадстаўнікі МЗС Чэхіі і праваабарончай арганізацыі «Чалавек у бядзе», паведамляе БелаПАН.

Мяркуецца, што Беларускі дом у Празе будзе выконваць функцыю «альтэрнатыўнай амбасады Беларусі» і стане праваабарончым і інфармацыйным цэнтрам для беларусаў у Чэхіі.

Крыніца: spring96.org

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *