Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Валанцёрства ў Нямеччыне

Грамадская арганізацыя “Ліга добраахвотнай працы моладзі” запрашае да ўдзелу ў праекце “Добраахвотны сацыяльны і экалагічны год у Нямеччыне”.

Праграма ўяўляе сабой доўгатэрміновую валанцёрскую дзейнасць у сацыяльных ці экалагічных установах Баварыі. Валанцёру забяспечваецца бясплатнае пражыванне, харчаванне, медыцынская страхоўка, штомесячныя кішэнныя грошы, аплочаныя 26 дзён вакацыяў, магчымасць удзелу ў семінарах (гісторыя, культура, мова Нямеччыны); кампенсуюцца транспартныя выдаткі за дарогу на праект.

Удзел у праграмме – гэта шанец атрымаць досвед сацыяльнай/экалагічнай работы, палепшыць валоданне нямецкай мовай, пазнаёміцца з культурай краіны.

Хто можа ўдзельнічаць:

Ваш узрост 18-27 гадоў;

Вы валодаеце гутарковай нямецкай мовай;

Вашая матывацыя – пазнаваць і ўдасканальвацца.

Для каго: моладзь 18-27 гадоў.

Дзе: Нямеччына.

Калі: верасень 2013 – жнівень 2014

Дэдлайн: 1/02/2013

Дадатковая інфармацыя тут.

Крыница: adukacyja.info

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *