Грамадства

Экалагічная сітуацыя з вадаёмам у вёсцы Вычулкі чыноўнікаў не хвалюе

Жыхары вёскі Вычулкі, якая ўваходзіць у межы горада Брэста, атрымалі адказ на свой зварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Яны скардзіліся на забруджанне мясцовага вялікага вадаёма, раней багатага флорай і фаўнай. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Адказ прыйшоў  з Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за подпісам намесніка старшыні аблвыканкама Якава Бухавецкага. Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна (на фота), да якога жыхары Вычулак звярнуліся за дапамогай, адказ поўнасцю расчараваў людзей. У ім напісана, што парушэнняў экалагічных нормаў няма, санітарныя нормы выкананы. Сітуацыя з вадаёмам не выклікае пытанняў у мясцовых службаў.

Затое ў людзей узнікаюць пытанні: чаму здохла пара лебядзяў і 7 лебедзянят,  чаму зніклі ракі, чайкі, якіх раней тут было шмат, дзе рыба, якая таксама радавала мясцовых рыбакоў.

60 падпісантаў пад зваротам не вераць запэўніванням мясцовых чыноўнікаў і лічаць, што паспрыялі катастрафічнай сітуацыі вадаёма абласная бальніца, анкалагічны дыспансэр і асабліва цяплічны камбінат, дзе круглы год вырошчваюць гуркі і памідоры.

Вяскоўцы працяглы час змагаюцца за вадаём, але пакуль беспаспяхова.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *