Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Арт-сядзібу” закрылі ў трэці раз

На 6 і 7 снежня было запланавага адкрыццё сядзібы ў новым памяшканні. Арганізатары абяцалі імпрэзы з удзелам музыкаў і пісьменнікаў. Але напярэдадні уласнік будынка па адрасе завулак Масквіна, 4 заявіў, што хоча тэрмінова скасаваць дамову. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Дамова будзе скасавана ўжо 10 снежня. Памяшканне належыць ААТ «Сукно», але «Арт-Сядзіба» здымала яго ў субарэнду ў ААТ «РэфОйлПрадукт». Дырэктар сядзібы Павел Белавус кажа, што на арэндадаўцу націснулі ў Мінгарыканкаме, у ідэалагічным упраўленні.

“Праз іх ужо адміністрацыя Цэнтральнага раёну Мінску накіроўвала на праверку будынка пажарнікаў і санстанцыю, якія прыязжалі ўжо з гатовымі рашэннямі”.

Для арганізатараў культурніцкіх імпрэзаў знайсці памяшканне няпроста. Гэта ўжо трэці выпадак, калі з імі разрываюць дамову. Папярэдне сядзіба займала памяшканні завода “Гарызонт” і на Пушкіна, 28а.

Калі сядзібу высялялі з “Гарызонта”, быў арганізаваны збор подпісаў у абарону культурнай пляцоўкі, аднак на рашэнне ўласнікаў гэта не паўплывала.

Па словах Паўла Белавуса, ён звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб яму патлумачылі, чаму адбываецца такая сітуацыя. І таксама будзе спрабаваць патрапіць на прыём у Мінгарвыканам.

Крыніца: spring96.org

2 каментарыя

Пакінуць адказ на Пеця Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *