Са жніўня 24 беларускіх маладых людзей удзельнічалі ў польскай праграме «Біржа грамадзянскiх моладзевых ініцыятыў — Грамадскiя лiдары» і сёння ў кавярні «Фея» былі падведзены вынікі доўгай працы.

Мэтай праекта было развіццё лідэрскіх здольнасцяў і праца ў групах. Спачатку моладзь ездзіла на навучанне ў Польшчу, дзе ім давалі тэарытычную базу і практычныя веды.

Трэба сказаць, што гэта ўжо другі праект, які праводзіць польская фундацыя «Шчаслівае дзяцінства» і некаторыя  мелі вопыт удзелу ў дадзенай праграме ў мінулым годзе. Акрамя вучобы было шмат цікавых ініцыятыў, паездкі, гульні і проста прыемны час.

Па вяртанню ўдзельнiкаў груп чакала дальнейшая праца над развіццём іх праектаў. Маладыя людзі арганізоўвалі розныя мерапрыемствы, за якія потым атрымлівалі балы. Але арганізацыя цікавых ініцыятыў і без балаў прыносіць задавальненне, гэта весела, цікава і пазнавальна! Аднак, пераможцы ў гэтай праграме ўсё ж былі, усе атрымалі дыпломы, памятныя падарункі і захавалі добрыя ўспаміны.Удзельнiкi спадзяюцца, што гэта не апошняя праграма і з нецярплівасцю чакаюць працягу!

Падрабязна а праекце тут

[supsystic-social-sharing id="1"]