Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Брэст: уладальнікі газавых аўтамабіляў скардзяцца на мытнікаў

Некалькі дзён запар аўтамабілі, якія працуюць на газавым паліве, пры перасячэнні беларкуска-польскай мяжы трапляюць у зону павышанай увагі супрацоўнікаў Брэсцкай мытні. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Па словах аўтаўладальнікаў, мытнікі аглядаюць паліўныя бакі, але дзеля гэтага выкарыстоўваюць шлангі альбо свецяць у бак ліхтарыкамі. Гэта выклікае вялікую занепакоенасць у кіроўцаў, якія лічаць, што такі агляд  – “да першага пажару”. Але самае галоўнае: мытнікі  спасылаюцца на загад свойго кіраўніцтва, аднак ніякіх дакументаў у пацверджанне сваіх словаў не прад’яўляюць.

Кіраўнік прэс-службы Брэсцкай мытні Сяргей Малеў паведаміў, што ніякіх новых загадаў ды інструкцый наконь агляду транспартных сродкаў не было, а больш пільная ўвага газавым паліўным бакам надаецца таму, што частымі сталі выпадкі, калі ў гэтых баках нелегальна правозяцца забароненыя рэчы. Ускосна Сяргей Малеў пагадзіўся, што агляд з ліхтарыкам можа быць небяспечны для тых, хто гэты агляд праводзіць.

У той жа час уладальнікі аўтамабіляў, якія працуюць на газавым паліве, заўважаюць, што іх не пакояць не толькі сумнеўныя захады па агляду транспартных сродкаў, але і тое, што гэта часам з’яўляецца дадатковай падставай для мытнікаў, каб не дазваляць выезд за мяжу. Такія абмежаванні кіроўцы лічаць незаконнымі і парушаючымі іх правы на свабоднае перамяшчэнне.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *