Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Хутка дэдлайн конкурса на стварэньне hand-made паштовак!

Засталося зусім мала часу каб паўдзельнічаць у конкурсе ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”. 30 лістапада апошні дзень!

ПЦ “Вясна” працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада  на  hand-made вырабы – паштоўкі для палітвязняў,  ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!

Калі ты жадаеш праявіць салідарнасць з палітвязнямі, калі цябе цікавяць такія тэмы як:

роўнасць, свабода, свабода слова і вольнае выказванне сваіх перакананняў, свабода сумлення, перамяшчэння, мірных сходаў, асацыяцыяў, права на адукацыю, на годнае жыццё, правы жанчын, правы дзіцяці і г.д.

Калі ты неабыякавы да такіх праблемаў як:

дыскрымінацыя, наяўнасць смяротнага пакарання, катаванні людзей –

Тады мы чакаем тваіх прац!! Выказвайце сябе! Крэатыўце!

Галоўны прыз – графічны планшэт! Іншых пераможцаў таксама чакаюць такія прызы як флэшкі, навушнікі і г.д.!

У Беларусі вельмі абмежаваная колькасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Сапраўды выдатна, калі тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі б атрымліваць сапраўды адметныя аўтарскія паштоўкі, створаныя з душой – менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made паштовак для палітвязняў!

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

– лепшая hand-made паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырокага распаўсюду);

– лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (прымаюцца малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека  ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);

– лепшая флэш-паштоўка

– лепшы відэа-ролік

– лепшы праваабарончы слоган

– лепшы фотаздымак

Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, неабмежаваная.

Чакаем вашыя прапановы да 30 лістапада на электронны адрас: [email protected] (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, электронны адрас, нумар мабільнага тэлефону), а самаробныя паштоўкі можна прынесці, папярэдне дамовіўшыся па тэлефонах 331-08-44 (гарадскі) і (29)7885609 (мабільны).

Пераможцы атрымаюць узнагароды 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Жадаем поспехаў!

Крыніца: http://spring96.org/be/news/58435

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *