Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Kонкурс «Aпантаныя грамадскай актыўнасцю!»

Вы ведаеце ці чулі пра грамадскага актыўнага чалавека, арганізацыю альбо ініцыятыву? Жадаеце распавесці пра іх усёй Беларусі і атрымаць каштоўны прыз? Стварайце відэагісторыю і дасылайце на конкурс «Aпантаныя грамадскай актыўнасцю! ».

Умовы конкурса

Прыняць удзел у конкурсе можа любы жыхар Беларусі альбо каманда.

На Конкурс прымаюцца любыя відэагісторыі.

Відэа мусіць быць на сацыяльна значную тэматыку альбо/і прасоўваць ці паказваць грамадскую актыўнасць. Напрыклад, відэааповед пра арганізацыю, ініцыятыву, падзею альбо чалавека.

Самае галоўнае: прасоўванне грамадскай актыўнасці альбо/і сацыяльна значная тэматыка працы.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, створаныя ў 2012 годзе.

Тры лепшыя працы будуць вызначаны журы, а іх стваральнікі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі.

На конкурс прымаюцца:

  • — фільмы,
  • — рэпартажы,
  • — навіны,
  • — ролікі,
  • — фотакасты і інш.

Як даслаць сваю відэагісторыю на Конкурс?

  • 1) Заліць відэа на ваш youtube акаунт.
  • 2) Запоўніць анкету ўдзельніка Конкурса «Aпантаныя грамадскай актыўнасцю!».
  • 3) Даслаць спасылку на вашу відэагісторыю і запоўненую анкету на адрас [email protected] з тэмай «спаборніцтва».

Важна! На момант атрымання Вашай відэагісторыі, у яе павінна быць не больш за 10 праглядаў.

Усе дасланыя відэагісторыі будуць даступны на спецыяльнай старонцы Конкурса на ampby.org.

Дэдлайн падачы работ на конкурс 16 лістапада 2012 года.

Як вызначаюць пераможцу?

У конкурсе «Aпантаныя грамадскай актыўнасцю! » перамогуць тры лепшыя відэагісторыі.

Лепшымі будуць названы відэагісторыі, якія атрымаюць галасы падтрымкі ад журы і набяруць найбольшую колькасць праглядаў на youtube.

Прызы

Тры лепшыя працы будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі. Галоўны прыз – відэакамера.

Падрабязней пра конкурс чытайце на сайце арганізатараў.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *