27-28 кастрычніка ў Берасці адбыўся фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men’s Fest, які сабраў 20 гуртоў з Беларусі і Украіны.

Пачатак першаму дню паклаў гурт Saint Gooseberry з Берасця. Нажаль, найбольш чаканая каманда, САДЪ на сцэну ў гэты дзень так і не паднялася,  з-за праблемаў са здароўем аднаго з музыкаў. Затое настрой залу паднялі The Fraiz, J-J BINGZ з Менску і маладая, але ўжо добра вядомая ў Берасці рок-банда Alt+F4.

Калі першы дзень фестываля быў проста добрым ды якасным, то другі стаў ужо сапраўды гарачым. Асабліва калі на сцену падняліся хэдлайнеры – Дай Дарогу і Sciana (Сцяна). Гэтая музыка прымусіла падняцца шмат каго, хто прасядзеў на крэслах 18 папярэдніх груп, і пусціцца ў шалёныя скокі пад самай сцэнай. Добрыя ўражанні пасля сябе пакінулі і госці з Украіны — Гуцул Каліпсо і Rollik*s.

Вялікі дзякуй арганізатарам, прома-группе “Зала Чакання” і грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!” за добры канцэрт і цудоўны настрой. Магчыма не ўсё было гладка ды роўна, але ўражанняў хопіць да наступнага канцэрту, які, хочацца верыць, нельга будзе прапусціць.

Слухай сваё!

Фатограф Уладзімір Агіевіч.

Фота vk.com

[supsystic-social-sharing id="1"]