Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Дапамога дзецям усім светам

У мінулую пятніцу ў шанхайскім цэнтры вывучэння Беларусі(Кітай) адбылася дабрачынная акцыя па зборы сродкаў на будаўніцтва дзіцячага хоспіса ў Беларусі.

Удзельнікі акцыі (а гэта былі як кітайскія і замежныя студэнты, так і выкладчыкі універсітэта) змаглі з галавой «акунуцца» ў беларускую культуру, даведацца шмат цікавых фактаў аб нашай краіне, наведаць фотавыставу маладога фатографа Вольгі Кузьміной, набыць беларускія сувеніры і паспытаць традыцыйную беларускую ежу ( і не толькі ежу, гасцям прыйшлася да смаку беларуская Крамбамбуля). Усе сродкі, сабраныя ў ходзе мерапрыемства будуць пералічаныя на рахунак дзіцячага хоспіса ў Беларусі. Праект новага хоспіса на суму ў 4 млн. долараў быў зацверджаны ў красавіку 2012. Плануецца пабудаваць спецыяльна абсталяванае будынак плошчай 2300 кв.м., якое б адпавядала сусветным стандартам. Справа ў тым, што будынак, у якім на сённяшні дзень месціцца Беларускі дзіцячы хоспіс не зусім зручны для медыцынскага абслугоўвання- стацыянар знаходзіцца на другім паверсе, да якога вядзе крутая лесвіца і няма ніякай магчымасці абсталяваць ліфт. Да таго ж няма асобных выхадаў з дзіцячых пакояў, як гэта зроблена ва ўсім свеце,няма магчымасці стварэння даступнай пляцоўкі для гульняў на адкрытым паветры.

Грошы на будаўніцтва новага будынку актыўна збіраюцца па ўсёй Беларусі і за яе межамі. На сённяшні дзень у Беларусі 4,6 мільёнаў працаздольнага насельніцтва і калі кожны чалавек зможа ахвяраваць хаця б 1 даляр, гэтай сумы будзе цалкам дастаткова, каб дапамагчы невылечна хворым дзецям. Падрабязную інфармацыю пра хоспіс вы знойдзеце тут hospice.by, ну а беларускі цэнтр у Шанхаі абяцае праводзіць шмат іншых цікавых мерапрыемстваў,наступнае з якіх будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *