Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берліне адбылася акцыя “Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі”

Яе правялі актывісты берлінскага офіса Міжнароднай амністыі, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

З моманту здабыцця незалежнасці Беларусі каля 400 чалавек былі асуджаныя да смерці і пакараныя. Два апошнія пакаранні здзейснены сёлета ў сакавіку. Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва прызналі вінаватымі ў тэракце ў мінскім метро, а таксама ў серыі іншых выбухаў. Доказная база і рашэнне суда выклікае шмат пытанняў у юрыстаў, праваабаронцаў і грамадскасці. Менавіта таму дыскусіі, ці вінаватыя хлапцы насамрэч, у грамадстве працягваюцца.

10 кастрычніка актывісты Міжнароднай амністыі ў Берліне нагадалі пра гэта сваім пікетам, які адбыўся перад беларускай амбасадай. Яны заклікалі Беларусь адмовіцца ад смяротнага пакарання, як гэта даўно зрабілі астатнія еўрапейскія краіны.

Крыніца: spring96.org

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *