Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Фестываль нефармальнай адукацыі

7–9 снежня 2012 года ў Мінску адбудзецца IV Фестываль нефармальнай адукацыі. Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Паводле adukacyja.info.

Фестываль узнік як нацыянальная падзея для беларускіх адукатараў. Тым не менш, прэзентацыя і рэфлексія нацыянальнага досведу заўсёды павінна суправаджацца суаднясеннем яго з сучаснымі міжнароднымі тэндэнцыямі. Таму на Фестывалі 2012 года ў цэнтры ўвагі пытанні міжпакаленнага ўзаемадзеяння і даступнасці нефармальнай адукацыі для людзей сталага ўзросту. Далучаючыся да аб’яўлення Еўрапейскім Звязам 2012 Годам актыўнага сталення і дыялогу пакаленняў, мы фармулюем тэму IV Фестывалю як «Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў».

На працягу ўсіх дзён Фестывалю будзе дзейнічаць выстава арганізацый і навучальных праграм нефармальнай адукацыі.

У рамках Фестывалю НФА 2012 будуць праведзены таксама конкурсы публікацый, сайтаў, блогаў, фотаздымкаў, плакатаў, стэндаў, фільмаў і майстар-класаў. Канчатковая праграма Фестывалю будзе сфармавана на падставе паданых і апрацаваных заявак.

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў ФЕСТЫВАЛІ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ 2012

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, СНД і іншых еўрапейскіх краінах.

Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:

арганізацыя майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;

прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта альбо праекта;

прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;

удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю;

публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»;

вольны ўдзел.

Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі робіцца пад час рэгістрацыі ўдзельнікаў і гасцей Фестывалю 7 снежня 2012 г. непасрэдна перад яго пачаткам. Сума ўнёску складае за адну акрэдытаваную арганізацыю):

– для беларускіх удзельнікаў – 100 000 бел.руб.

– для замежных удзельнікаў – 100 еўра.

Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя ўключае ў сябе: інфармацыйныя матэрыялы (у тым ліку спецыяльны выпуск часопіса «Адукатар»), месца для стэнда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класа ці прэзентацыйнага курса, пражыванне, кава-паўзы, вячэры 7 и 8 снежня. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за два чалавекі ад арганізацыі.

Aрганізатары не пакрываюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Фінансавую падтрымку Фестывалю ў 2012 годзе аказваюць Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі і праект «TOLLAS – Да актыўнага грамадства ў любым узросце» (фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і dvv international).

Запоўніць электронную ФОРМУ ЗАЯЎКІ просім як мага раней, але не пазней за 22 кастрычніка 2012 г. Знайсці і запоўніць электронную форму заяўкі можна тут.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся:+37517270-38-96, +375 291071366, [email protected] .

Усю інфармацыю пра Фестываль можна таксама знайсці на сайце.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *