АРР «Дзедзiч» запрашае маладых людзей узяць удзел у моладзевым абмене «Гід па моладзевым прадпрыймальніцтве», які мае на мэце садзейнічанне развіццю прадпрыймальніцтва і ўзаемапаразуменню паміж еўрапейскай моладдзю. Мерапрыемства адбудзецца ў ваколіцах г. Закапанэ (Польшча) з 20 па 27 кастрычніка.

Адной з мэтаў абмену з’яўляецца змаганне з беспрацоўем сярод моладзі і з сацыяльнай ізаляцыяй.
Праект будзе адбывацца ў ваколіцах г. Закапанэ (Польшча), з 20 па 27 кастрычніка 2012 года.

Падчас праекту 36 чалавек з 4-х краін (Швецыя + Беларусь + Украіна + Польшча) будуць працаваць і адпачываць разам.

У праекце будуць выкарыстоўвацца метады нефармальнай адукацыі (семінары, сустрэчы з экспертамі, гульні, праца ў групах, энэрджайзеры). Мы лічым, што праект будзе выдатнай нагодай для паляпшэння індывідуальных здольнасцяў удзельнікаў і для пашырэння кругагляду.

У праграме абмену:

  • развіццё творчых здольнасцяў,
  • пашырэнне ведаў пра магымасці для самазанятасці,
  • карпаратыўная сацыяльная адказнасць,
  • праца над паляпшэннем іміджу,
  • вывучэнне эфектыўных сумесных дзеянняў маладых людзей.

У выніку праекта плануецца стварэнне дакумента, які пазней будзе прэзентаваны мясцовым уладам, дэпутатам і нават еўрадэпутатам. Таксама будзе створаны «Эканамічны кодэкс моладзі» і супольны вэб-сайт.

Поўны камфорт і бяспека падчас усіх мерапрыемстваў праекта забяспечаны тым, што ў працы будзе выкарыстоўвацца метад «Не турбаваць!», а атрыманыя веды будуць карыснымі для кожнага ўдзельніка ў яго паўсядзённым жыцці.

Паглядзець умовы пражывання можна тут: http://www.dziubasowka.pl/galeria-zdjec/.

Мы абсалютна ўпэўненыя ў тым, што эфектыўнасць дзейнасці ўдзельнікаў ва ўсіх сферах іх жыцця павысіцца пасля заканчэння праекта.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі з усёй Беларусі (18-26 гадоў).

  • Калі ты лічыш сябе актыўным, неабыякавым, камунікабельным чалавекам,
  • Калі ты валодаеш хаця б на пачатковым узроўні польскай або ангельскай мовамі,
  • Калі ў цябе ёсць дзейсная віза шэнген,

у цябе ёсць унікальны шанец патрапіць на моладзевы абмен «Гід па моладзевым прадпрыймальніцтве».

Усё, што трэба зрабіць — запоўніць анкету, адаслаць яе не пазней за 14 кастрычніка 2012г. на адрас: [email protected] і чакаць вынікаў адбору.

Увага! У сувязі з тым, што да пачатку праекта засталося няшмат часу, падаваць заяўкі на ўдзел могуць толькі асобы, якія маюць дзейсную візу шэнген.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд па тэрыторыі Польшчы.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 16 кастрычніка 2012г.

Анкета-заяўка на ўдзел у праекце «Гід па моладзевым прадпрыймальніцтве».

І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Skype:
9. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1? да “5?):
10. Наяўнасць дзейснай візы шэнген на перыяд з 20 па 27 кастрычніка 2012г. (так/не):
11. Асаблівыя патрабаванні (вегетарыянец і інш.):

II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
4. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
5. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскіх арганізацыях – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
6. Як Вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
7. Чаму Вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
8. Вашы чаканні ад удзелу ў гэтым праекце?

Чакаем заявак на адрас [email protected] да 16 кастрычніка!!!

[supsystic-social-sharing id="1"]