Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Міжнародная грамадская кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў

Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў. Набор будзе доўжыцца да 1 лістападу 2012 г.

Далучыўшыся да грамадскай кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!»:

  • ты болей даведаешся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены;
  • сустрэнеш аднадумцаў і сяброў;
  • набудзеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях;
  • зможаш спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 1 лістапада 2012 г. запоўніць анкету.

Праграма навучання ўключае:

  1. навучанне ў рамках аднадзённых трэнінгаў у розных гарадах Беларусі (папярэдне снежань 2012 — люты 2013 гг);
  2. удзел у семінарах для валанцёраў у Літве (вясна 2013 г., Вільня)

Патрабаванні да ўдзельнікаў:
— быць паўналетнім грамадзянінам Беларусі;
— мець жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці;
— і трохі вольнага часу.

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання. Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю. Аб выніках адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па эл. пошце да 20.11.2012. Дэдлайн падачы заявак — 01.11.2012.

Дадатковыя пытанні накіроўвайце на [email protected]

Больш падрабязна аб кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» можна пачытаць тут:

www.novisa.by
Старонка ў Facebook
Старонка ў VK

Крыніца: bel.novisa.by

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *