18 верасня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», праводзячы незалежнае назіранне за ходам парламенцкай выбарчай кампаніі і фіксуючы факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такімі сведчаннямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.

Шаноўныя выбаршчыкі, калі ласка, дасылайце іх на адрас кампаніі ў інтэрнэце [email protected]!

Крыніца: spring96.org

 

[supsystic-social-sharing id="1"]