Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

БрДТУ і Дзівінскі дзіцячы дом будуць спаборнічаць у эстафеце

Цэлы дзень студэнты БрДТУ ў рамках кампаніі “Спяшайцеся рабіць дабро!” правядуць у лясным масіве з хлопцамі з дзіцячага дома.

Чарговая сустрэча студэнтаў-валанцёраў эканамічнага факультэта Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта і выхаванцаў Дзівінскага дзіцячага дома пройдзе 16 верасня недалёка ад вёскі Дзівін Кобрынскага раёна.

Падобныя выезды на прыроду з выхаванцамі Дзівінскага дзіцячага дома ўжо паспелі ўвайсці ў традыцыю для студэнтаў эканамічнага факультэта БрДТУ. У падрыхтоўцы спартакіяды ўжо які год актыўны ўдзел прымаюць і студэнты будаўнічага факультэта. “Мэта паездкі – даставіць дзецям задавальненне!» – кажа адзін з удзельнікаў сустрэчы Яўген.

У праграме мерапрыемства заяўленыя турыстычная эстафета і камандныя гульні (футбол і валейбол). Дарэчы, у футбол дзеці з дзіцячага дома гуляць любяць. У іх нават ёсць свая футбольная каманда. І на традыцыйных штогадовых сустрэчах гэтую каманду студэнтам з БрДТУ атрымалася перамагчы толькі адзін раз – у мінулым годзе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *