Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Алесь Бяляцкі працягвае дамагацца сустрэчы з ксяндзом

Праваабарончы цэнтр “Вясна”паведамляе, што бабруйскі грамадскі актывіст Сяржук Лацінскі атрымаў ліст ад Алеся Бяляцкага, у якім зняволены праваабаронца піша, што дасюль не можа дамагчыся сустрэчы з каталіцкім ксяндзом:

“Ксяндзу я напісаў і ў адміністрацыю напісаў, спадзяюся, што яго (ксяндза) сюды запусцяць. Праваслаўныя тут маюць царвку-каплічку, дзе ідуць рэгулярныя службы, а ксяндза ўвогуле мабыць не было ні разу. Хаця каталікоў тут з цэнтральнай і заходняй Беларусі даволі шмат. Але
як будзе так будзе”.

Сяржук Лацінскі распавёў, што асабіста звяртаўся да мясцовага ксяндза Юрыя Быкава з просьбай наведаць Алеся Бяляцкага ў калоніі.

– Юры Быкаў можа прыехаць у калонію толькі па запрашэнні адміністрацыі, – адзначыў Сяржук Лацінскі. – У сваю чаргу, адміністрацыя патрабуе, каб да іх звярнуліся з просьбай запрасіць ксяндза не менш за чатыры чалавекі. Мяркую, праблема ў тым, што ў Алеся Бяляцкага абмежаваныя кантакты з іншымі вязнямі калоніі №2, і ён проста не мае магчымасці з імі дамовіцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

Фота: svaboda.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *