Грамадства

У Смаргоні судзяць мастакоў

10 верасьня Смаргоньскі раённы суд разгледзіць адміністрацыйныя справы мастакоў Валянціна Варанішчы, Генадзя Драздова і Алеся Пушкіна, якія 2 верасьня зладзілі акцыю ўшанаваньня ўгодкаў народзінаў Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады. Разам з імі пад суд патрапіў актывіст Уладзімір Шульжыцкі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

На ўсіх удзельнікаў акцыі былі складзены пратаколы аб несанкцыянаваным шэсьці (арт. 23.34КаАП РБ). Пачатак суду ў11 гадзін.

3 верасьня аднаго з затрыманых у Смаргоні мастакоў Алеся Цыркунова аштрафавалі на 1 мільён рублёў. Астатнія запатрабавалі адвакатаў і таму суддзя прыла рашэньне перанесці суд на 10 верасьня.

***

Суддзя Людміла Пятрова вынесла прысуд Генадзю Драздову – штраф у памеры 3 мільёны рублёў, спаслаўшыся пры гэтым на тую акалічнасць, што мастака ўжо абвінавачвалі па артыкуле 23.34 КаАП ( удзел у несанкцыянаваным масавым мерапремстве). Сам Драздоў адмаўляе такі факт.

14-40. Мастак Валянцін Варанішча пакараны штрафам у памеры 10 б.в. Суддзя забараніла пад час суду выступаць сведкам, якія ўдзельнічалі ў папярэднім судзе над Генадзем Драздовым.

16-40. Актывіст Уладзімір Шульжыцкі пакараны штрафам у памеры 3 мільёны рублёў.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *