Можа быць, гэтую праўду павінны бачыць і падлеткі, каб ніколі ў жыцці не кранацца наркотыкаў.

Паўднёваафрыканскі фатограф Брэнт Стыртан зрабіў жорсткі цыкл фатаграфій пра жыццё наркаманаў ва Украіне. Гэты праект прынёс яму першыю прэмію конкурса World Press Photo 2012 года.

Украіна мае найбольшы ў Еўропе працэнт заражаных СНІДам. Фатаграфіі Стыртана бязлітасныя. Але можа быць менавіта такую праўду павінны бачыць і падлеткі, і дзеці — каб ніколі ў жыцці не кранацца таго, што жыццё нявечыць, — наркотыкаў.

1. Ніжэй на фотаздымках жыццё наркаманкі Таццяны (29 гадоў), яна ВІЧ-інфікаваная.

Калісьці Таццяна працавала на хлебазаводзе. Пасля страціла працу і занялася прастытуцыяй, дзе і пакаштавала першы раз наркотыкі. У Таццяны вельмі хутка развілася залежнасць.

З гадамі даходы Тані пачалі падаць, і яна перайшла на танны наркотык дэзамарфін (на слэнгу яго называюць кракадзіл, бо ў месцы ўколаў скура робіцца бугрыстай, як у кракадзіла). Смяротнасць ад яго вельмі высокая. Цягам аднаго-двух гадоў памірае 80% наркаманаў, якія прымаюць дэзамарфін. Рэшта, 20%, паміраюць крыху пазней, праз 3–4 гады.

Дэзамарфін выклікае трамбоз венаў, некрозы тканак, спрыяе распаўсюджванню інфекцыі па ўсім целе. Нярэдкія выпадкі, калі ў галаўным мозгу наркамана фармуецца гнойны абсцэс. Дастаткова пяці ўколаў, каб ногі пачалі літаральна загніваць. Вены наркамана хутка прыходзяць у непрыдатнасць і ён вымушаны калоцца ў іншыя месцы, разносячы інфекцыі і множачы некрозы. Гангрэнозныя канечнасцір прыходзіцца ампутаваць, каб хоць неяк падоўжыць жыццё. Пра выздараўленне не можа быць і гаворкі.

Вось і ў Таццяны развіўся глыбокі некроз тканак левай галёнкі. Сяброўкі наркаманкі дапамагаюць ёй прыбіраць некратызаваныя тканкі, але хіба гэта дапаможа?

Таня жыве са сваім 11-гадовым сынам і яшчэ шасцю наркаманкамі-прастытуткамі ў двухпакаёўцы.

2. На наступных фотаздымках жыццё двух наркаманаў і іх маці.

 

Маці ўтрымлівае больш за 12 гадоў двух сваіхдзяцей-наркаманаў, яны таксама ВІЧ-інфікаваныя. Жанчына была вымушаная кінуць працу, каб глядзець дзяцей — гэта яе крыж. Дзеці гандлююць наркотыкамі, каб выжыць і мець дозу для сябе. Дзеці-наркаманычаста папракаюць маці, што гэта менавіта яна вінаватая ў тым, што яны наркаманы. Жанчына прызналася журналісту, што хоча памерці.

3. Салдат-афганец. Менавіта ў Афгане ён падсеў на наркату.

 

4. Жыццё наркамана Віталя і яго сына.

Віталь ужывае наркотыкі ўжо 30 гадоў. Віталь і яго сын —ВІЧ-інфікаваныя. Віталь кажа, што сэнс яго жыцця — гэта клопат пра сына, а наркотыкі толькі падтрымліваюць жыццё Віталя. Сын Віталя кажа, што сэнс яго жыцця — гэта наркотыкі. І прызнаецца, што гэта жыццё без мэты.

5. Жыццё наркамана, які праходзіць прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы Палтавы.

У гэтай бальніцы ВІЧ-інфікаваныя ўтрымліваюцца ў адных палатах з іншымі хворымі, бо няма боксаў.

6. Жыццё наркаманкі, якая ляжыць у сухотным дыспансеры.

Яна ВІЧ-інфікаваная, раней яна была прастытуткай, а цяпер яе маці праносіць ёй наркотыкі ў дыспансер. Маці не хоча, каб дачка пакутавала і таму гэта робіць. У гэтай жанчыны ёсць і другая дачка, якая таксама займаецца прастытуцыяй і гэтак жа ВІЧ-інфікаваная.

7. Жыццё маладога наркамана, які праходзіць рэнтгенаграфію лёгкіх.

Ён таксама ВІЧ-інфікаваныі хворы на сухоты.

8. Жыццё наркаманкі Таццяны (45 гадоў).

У яе на глебе ломкі развіўся псіхоз, яна ўвесь час узбуджаная і кідаецца па пакоі. Таня кажа, што ўнутры яе знаходзіцца маторчык, які і не дае ёй спакойна сядзець. Яна вымушаная пастаянна абапірацца на сцены, бо ёй цяжка трымаць раўнавагу.

9. Жыццё наркамана Сяргея.

Ён варыць шырку. Сяргей ужо адседзеўшы 5 гадоў за захоўванне наркотыкаў. Пасля выхаду на свабоду ён узяўся за старое, бо не бачыць іншага выхаду, дый губляць яму няма чаго. На здымках ніжэй яго маці, якая прынесла яму цыгарэты і заадно праверыла, ці жывы сын: яна цалкам залежыць ад яго даходаў.

10. Жыццё падлетка-наркамана.

Дзіму 13 гадоў, ён бяздомны і ўжо прымае ўнутрывенна наркотыкі. Дзіма жыве з такімі ж падлеткамі, усе яны ўжываюць наркотыкі. Дзіма і яго сябры колюцца абы-якімі шпрыцамі, якія недзе знаходзяць.

11. Былы наркаман Валадзян.

Ён распаўсюджвае інфармацыю пра шкоду наркотыкаў, а таксама бясплатна раздае прэзерватывы прастытуткам. Адна дарожная прастытутка ў сярэднім абслугоўвае 5 чалавек за ноч і спрыяе распаўсюджванню захворванняў, якія перадаюцца полавым шляхам. Такія прастытуткі часта пераязджаюць з дальнабойшчыкамі ў іншыя гарады, спрыяючы распаўсюджванню захворванняў.

12. На фотаздымках ніжэй —дзеці-сіроты, дзеці наркаманаў.

Крыніца: nn.by

 

[supsystic-social-sharing id="1"]