Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” — праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».
У гэтым выпуску:
“Хроніка пераследу”: Агляд найбольш гучных парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень, у тым ліку аналіз этапу рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання.
Госць рубрыкі «Асоба. Дзяржава. Грамадства» – адна з доўгатэрміновых назіральнікаў па Ясенінскай выбарчай акрузе № 100 г. Менска Валянціна Свяцкая, якая трапіла пад прыцэл уладных структураў.
У “Праваабарончым календары” — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных знікненняў, які адзначаецца 30 жніўня пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
У музычных паўзах – кампазіцыі з дыску “Героі” гурта “IQ48”
Крыніца: spring96.org
