Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна», 24 жніўня каля сямі гадзін вечара на шляху дадому міліцэйскім нарадам у Жодзіне за фатаграфаванне на вуліцы, у якое трапілі міліцыянты, быў затрыманы праваабаронца Аляксей Лапіцкі.

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі

Праваабаронца Аляксей Лапіцкі

Кіраўнік нараду, супрацоўнік міліцыі А. Манько, выклікаў для разбіральніцтва машыну падтрымкі з афіцэрам міліцыі П. Ясіневічам, які быў заняты і некалькі разоў прасіў самастойна вырашыць сітуацыю, але ў выніку праз 15-20-хвілін усё ж пад’ехаў.

За гэты час Аляксей Лапіцкі паведаміў пра сваё затрыманне родным і папрасіў паднесці дыктафон. Калі пад’ехаў і афіцэр міліцыі Ясіневіч, ён адразу прапанаваў падначаленым працягнуць патруляванне і пасля кароткай размовы з праваабаронцам, азнаямленнем з сітуацыяй і праверкі пашпартных дадзеных, паведаміў Аляксею Лапіцкаму, што яго “ніхто не затрымліваў”, і ён вольны.

Фота: гэтыя здымкі прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў міліцыі.

Паводле spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]