Пра прыгожы фотапраект швейцарскага фатографа Kari Joller распавяла праз Facebook спявачка Руся, якая з гуртом Akana удзельнічае ў супольным швейцарска-беларускім музычным праекце Kazalpin.

«Седзячы ў Люцэрне з Альбіным Брюн, мы разважалі пра пакутны лёс сучаснай Беларусі. Альбін расказаў мне пра фотапраект свайго сябра, які працуе з бел-чырвона-белымі пазнакамі горных сцежак. У выніку, Альбін даслаў мне сканы фатаграфій, выдаў колькі паштовак і прасіў перадаць беларусам, што швейцарскія дзеячы культуры, праект Kazalpin салідарныя з намі, а паштоўкі прасіў разаслаць па турмах. Абавязкова са словамі падтрымкі і падзякай за мужнасць. Вам жа прапаноўваю дыгітальную серыю. Прыгожа)»

Бел-чырвона-белымі палосамі ў гарах традыцыйна абазначаюць сцежкі для вандроўнікаў. У Беларусі горных сцежак няма, але нядаўна падобнымi знакамі беларускія раварысты вырашылі пазначыць маршруты ў лясах.

Крынiца: generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]