Паводле дадзеных на 21 жніўня, Цэнтрвыбаркамам акрэдытаваны ўжо 110 міжнародных назіральнікаў. З іх 73 прадстаўляюць СНД (уключаючы сем назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД), 33 — БДІПЧ АБСЕ, тры — ЦВК Расеі, адзін — ЦВК Малдовы. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Акрамя таго, у выбарчыя камісіі акрэдытаваны 991 нацыянальны назіральнік. 76 з іх вылучаліся шляхам збору подпісаў, 33 — ад працоўных калектываў, 54-ад палітычных партый.

Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Градама) сярод назіральнікаў будуць прадстаўляць тры чалавекі, Камуністычную партыю Беларусі — 47 чалавек, Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці — два чалавекі, і па аднаму чалавеку будзе працаваць ад АГП і Партыі БНФ.

828 назіральнікаў накіравалі грамадскія аб’яднанні Беларусі, у тым ліку ГА «Белая Русь» — 305 чалавек, БРСМ — 100, Беларускі саюз жанчын — 45, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 134, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 104, іншыя аб’яднанні — 140.

У акруговыя выбарчыя камісіі акрэдытаваны 395 назіральнікаў, ва ўчастковыя — 590, у цэнтральную камісію — 6.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]