Як паведамляе Праавабарончы цэнтр «Вясна», у Салігорску 11-12 жніўня пройдзе першы гарадскі фэстываль праваабарончага кіно.

У яго  межах будуць паказаныя фільмы пра сітуацыю ў Беларусі, Расіі і Тыбеце. Арганізатары разлічваюць, што мерапрыемства зацікавіць мясцовую моладзь.

Апроч прагляду фільмаў, плануецца дыскусія з абмеркаваннем актуальных праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі і ў свеце. Да ўдзелу запрошаныя мясцовыя праваабаронцы, грамадскія актывісты і палітыкі. Запрашэнне атрымаюць і ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты па салігорскіх выбарчых акругах.

— У межах дыскусій мы паспрабуем пагаварыць з патэнцыйнымі дэпутатамі пра праблему правоў чалавека ў Беларусі і агулам у свеце. Мы запросім як незалежных, так і лаяльных да ўлады кандыдатаў. — гаворыць моладзевы актывіст Іван Шыла.

Арганізатары не выключаюць, што могуць узьнікнуць праблемы з мясцовымі ўладамі. Паколькі на мерапрыемстве выразна прагучыць тэма пераследу грамадзянскай супольнасьці, Іван Шыла не выключае, што фестывалем зацікавяцца і супрацоўнікі міліцыі.

Зараз у Салігорску нават цалкам апалітычныя мерапрыемствы праходзяць “дадатковае” узгадненне ў выканкаме. Улады баяцца нават мінімальных намёкаў на “палітыку”. Так адбылося нядаўна з фэстам “Дабра”, які палічылі ідэалагічна неабгрунтаваным і арганізатары сутыкнуліся з праблемамі, — кажа маладзён.

Тым не менш, ёсць спадзевы, што ўсё пройдзе добра – усё ж ладзіцца асветніцкае мерапрыемства для моладзі, не больш за тое.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна»

festival pravaabaronchaga kino

[supsystic-social-sharing id="1"]