Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна», бюджэт участковых камісій вельмі мізерны. Гэтых сродкаў хопіць пакрыць хіба што самыя мінімальныя выдаткі.

У Магілёве на арганізацыю і правядзенне выбараў 36 участковыя выбарчыя камісіі атрымаюць 9 580 494 рублі, то бок кожная камісіяў сярэднім — 266 124 рублі. Пра гэта мясцовыя назіральнікі даведаліся на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі №87, якое адбылося 7 жніўня.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэтыя сродкі мусяць пайсці на набыццё канцатавараў, аплату працы вызваленых ад працы сябраў камісіі, стымуляванне працы сябраў камісіі падчас праверкі подпісаў і абсталяванне выбарчых участкаў.      

Як толькі былі агучаныя гэтыя лічбы, усе сябры акруговай камісіі вельмі здзівіліся, — распавядае праваабаронца. — Яны пачалі задаваць пытанні адзін аднаму і старшыні з нагоды таго, што можна купіць на гэтыя сродкі і як за такія грошы можна арганізаваць працу камісій”.

Назіральнік адзначае, што сам факт такіх мізэрных сум сведчыць пра сапраўднае стаўленне ўлады да выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Паводле Праваабарончаму цэнтру «Вясна»

money

[supsystic-social-sharing id="1"]