Грамадства

Актывісты патрабуюць ад Лукашэнкі спынення палітычна матываваных пераследаў

Літоўскія і беларускія грамадскія актывісты прыйдуць да сцен амбасады Беларусі ў Літоўскай Рэспубліцы ў панядзелак, 6 жніўня, каб выказаць салідарную падтрымку вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі. Паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Акцыя пачнецца ў 13 гадзін.

Удзельнікі акцыі перададуць амбасадару Рэспублікі Беларусь калектыўны зварот з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных, а таксама неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзкіх актывістаў.

Крыніца:spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *