Грамадства

Замежныя праваабаронцы і арганізацыі выказваюць падтрымку Бяляцкаму і іншым палітвязням

Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацыяў з розных краін, якія ўваходзяць у «Камітэт міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі».Паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Выканаўчая дырэктарка арганізацыі Index on Censorship Кірста Х’юз выступіла з заклікам аб вызваленні Алеся Бяляцкага, паведамляе “Радыё Свабода”.

«Утрыманне ў турме Алеся Бяляцкага, намінаванага на Нобелеўскую прэмію міру, сведчыць аб спробе Лукашэнкі прымусіць замаўчаць незалежныя галасы і пазбавіцца ад любой крытыкі ў Беларусі. Бяляцкі з’яўляецца адным з выбітных беларускіх праваабаронцаў і павінен быць неадкладна вызвалены», — заявіла кіраўніца міжнароднай арганізацыі.

З нагоды гадавіны арышту Алеся Бяляцкага, Міжнародная Амністыя выступіла з адмысловай заявай пад назовам «Застаюцца за кратамі: стан доўгатэрміновых зняволеных у Беларусі».

У заяве гаворыцца пра справы Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, Сяргея Каваленкі, выказваецца заклапочанасць станам іх здароўя, а таксама пагрозамі ў іх адрас з боку адміністрацыяў калоніяў.

Таксама Amnesty International звяртаецца ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з лістом, у якім выказваецца заклапочанасць з нагоды становішча вязняў сумлення ў Беларусі, і заклікае расследаваць законнасць іх прысудаў, забяьпечыць іх неадкладнае і безумоўнае вызваленне, а пакуль яны знаходзяцца пад вартай, гарантаваць фізічны і псіхалагічны спакой, адэкватнае лячэнне ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязальніцтвамі па правах чалавека.

Amnesty International нагадвае беларускім уладам, што ў адпаведнасці з міжнародным правам, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку апазіцыі, павінны мець магчымасць мірна збірацца і адкрыта выказваць сваё меркаванне, без пагрозаў або страху адвольных арыштаў і гвалту.
spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *