Пра Бі-2 ды іх рок-н-рол у ліпеньскім Берасці нашаму сайту распавёў Раман К.

На вуліцы Савецкай сёння было чуць шмат цікавых гукаў: у дзіўным танце пераплятаўся настрой многіх людзей. Гэта мерапрыемства называлася музычны джэм, кожны мог на некоторы час адчуць сябе сапраўдным музыкам і паграць разам з сябрамі на розных інструментах. Большасць агранізатараў мерапрыемства — гэта валанцёры з розных куткоў Беларусі. Яны прывезлі з сабой розныя музычныя прылады, некалькі музыкаў і проста добры настрой і энергію, якая распаўсюджвалася ва ўсе бакі праз 3 гадзіны. Можна было пачуць і песні Цоя, і блюз разам з джазам, і проста імправізацыю ад усіх удзельнікаў, дзе кожны граў як мог: хтосьці на бубне, а хтосьці на барабанах ці гітары. Сярод музыкаў было відаць і звычайных мінакоў, а пад канец прыйшоў берасцейскі гурт The Fraiz. Файна, што можна пачуць усе гэта ў сэрцы Берасця, з чым (як было відаць гледзячы на твары) было згодна вельмі многа людзей. Але на перадзе яшчэ канцэрт ля Вяслярнага канала, ў тым ліку з легендарнымі Бі-2…

Канал сустрэў спякотай, гарачым асфальтам ды блакітнымі кашулямі міліцыі. Нідзе не было нават магчымасці схавацца ад сонца, не было месца дзе можна паснедаць, напрыклад летняга кафэ, дзе можна пасядзець с сябрамі. Толькі сіратлівыя наметы з беляшамі ды капелюшамі. Вельмі хацелася пажадаць арганізатарам большай арганізаванасці. Алкаголь, у тым ліку піва, сёння забаронены — каля магазіна Мікс вісіць вялікі плакат пра гэта. Праз некаторы час было бачна, як каля сцены дзяўчыне стала дрэнна ад спякоты і яе нясуць да машыны хуткай дапамогі. А праз пару хвілін яшчэ адну.

А 18-30 пачынаецца само мерапрыемства: The Fraiz, Open Space, Palladium, Litesound, Макс Корж а потым… А потым мы маем магчымасць пагутарыць з Бі-2 ў канференц-зале Вяслярнага канала.

Шура Бі-2 адразу дастае цыгарэты і пачынае адказываць:

— Мы не памятаем колькі дакладна разоў мы былі ў Берасці. Нажаль не так часта прыязджаем у ваш горад. Горад нам падабаецца, такі чысты, спакойны. Сёння ў мяне наканец з’явіўся шанс пагуляць па Берасцю, нават быў у Берасцейскай Крэпасці. Дарэчы ў Берасці былі многа разоў. Добры горад, чымсьці нагадвае невялікія нямецкія мястэчкі, ў тым месцы, дзе мы жывем. А песня «Варвара» — прысвечана канкрэтнай жанчыне. Дарэчы, яна жыла ў Берасці, зараз яна жыве ў Менску — распавядае Аляксандр Уман.

— А як ставіцеся да ровараў?

— Дарэчы Масква не вельмі прыстасавана для ровараў, няма сцежак, вялікія адлегласці. Берасце мае большыя магчымасці. Тамму, нажаль, мы не маем дачынення да гэтага. Але лічу, што ёсць шмат жадаючых дапамагчы веласіпеднаму спорту.

— Ці ёсць у Беларусі цэнзура на канцэртах, і ці паўплывала гэта на сеняшні плэй-ліст?

— Мы аб гэтам вельмі многа чулі, але нас гэта ніколі не датычылася — адказаў Лева Бі-2. — Нават не ведаю як да гэтага ставіцца.

— А вы шчаслівы?

— Так.

— Будзеце рабіць песні на беларускай мове?

— Ці не гэтае ж самае пытанне ўжо было? У нас гэта часта пытаюць менавіта ў Беларусі, Украіне, Латвіі, Літве, Ізраілі… Няма пакуль такой песні, якую было бы жаданне спець па-беларуску. Мы спяваем на рускай мове.
Скончыўся час. Было вялікае жаданне спытаць пра тое, ці чуюць яны сацыяльную адказнасць за тое, што яны нясуць у свет. Шмат моладзі прыслухоўваюцца да Бі-2, шмат паважае. Але ці ёсць канфлікт, ці ёсць ідэя, за якую не шкада і памерці? Але ўскосна ўсё-такі было чутна адказ на гэта. Праз паўгадзіны былі чароўныя «Варвара», вогненная «Рэвалюцыя», а ў фінале, падчас салюту, той самы «Палкоўнік…».

«…трест лопнул, тронулся лед
любая попытка — переворот
и нас так легко теперь можно купить…
я знаю, ты сможешь все изменить…»

Успомнім чаму прысвечана гэтае свята,паглядзім на магічных Бі-2 і ўбачым у гэтым ліпеньскім вечары не только чорнае і белае, а ўсе фарбы жыцця.

З вызваленнем цябе, Берасце.

28.08.12

Раман К.

Бi-2

Бi-2

Бi-2

Бi-2

[supsystic-social-sharing id="1"]