Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Берасцей- шчына: зарэгістра- ваныя 44 ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў

У Брэсцкай вобласці падсумавалі вынікі этапу стварэння ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Агулам у 16 выбарчых акругаў, што дзейнічаюць у рэгіёне, было пададзена 48 заяў аб стварэнні падобных груп (у сярэднім – тры на акругу). Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

На пярэчанні журналістаў, што збіраць звесткі пра тое, як адбываецца выбарчая кампанія на Берасцейшчыне, адрэагаваў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Аляксандр Каляда. Ён заўважыў, што рабіў прапанову стварыць агульную абласную камісію, якая б акамулявала дадзеныя, што паступаюць з акруговых выбаркамаў (я к гэта адбываецца падчас прэзідэнцкіх выбараў), аднак прапанова не была падтрыманая.

Мясцовыя выбаркамы зарэгістравалі 44 ініцыятыўныя групы, найбольшая колькасць – у Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе №1, дзе збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты збіраюцца пяць груп. Яшчэ адну групу у гэтай акрузе (за вылучэнне Мікалая Статкевіча) не зарэгістравалі. Аналагічным чынам паступілі і ў іншых выбаркамах абласнога цэнтру.

Найменшая колькасць – толькі па адной ініцытыяўнай групе – створана і зарэгістравана ў Баранавіцкай сельскай і Белавежскай выбарчых акругах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: http://spring96.org/be/news/54822

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *