Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Сумар: “Пракурору трэба было мяне пакараць за мае словы пра мінулыя выбары”

Падчас сумеснага паседжання Брэсцкага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, на якім разглядалася пытанне пра фармаванне акруговых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, старшыні аблвыканкаму Канстанціну Сумару было зададзена пытанне на конт яго ранейшых выказванняў наконт выбараў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Праваабаронца Сяргей Вакуленка спытаў у кіраўніка вобласці, ці не будзе выканаўчая ўлада ўмешвацца ў выбарчы працэс, і ўзгадаў пры гэтым адну з прэс-канферэнцый, на якой Канстанцін Сумар казаў пра тое, што тады апазіцыйным кандыдатам дадалі галасоў. “Выканаўчая ўлада не ўмешвалася і не будзе ўмешвацца ў выбары, – заявіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама. – У мінулы раз пракурору трэба было мяне пакараць за такія словы, але я зусім не гэта меў на ўвазе: мы сапраўды заплюшчвалі вочы на многія рэчы”. Пасля гэтых словаў Сумар адразу абвясціў паседжанне закрытым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *