Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

“Рэха Берасцей- шчыны” абвяшчае конкурс на лепшы артыкул

Галоўны прыз конкурса на лепшы артыкул на краязнаўчую тэматыку – кніга з аўтографам знакамітага беларускага пісьменніка ад сайта “Рэха Берасцейшчыны”.

Цягам двух месяцаў (ліпень-жнівень) рэдакцыя будзе прымаць артыкулы на краязнаўчую тэматыку: гісторыя, культура, этнаграфія, рэлігія, асобы… Матэрыялы будуць друкавацца на сайце, пасля чаго ў сацыяльных сетках будзе наладжана галасаванне, дзе інтэрнаўты выберуць найлепшыя артыкулы.

Форма напісання артыкулаў можа быць любой – навуковай, публіцыстычнай… Фотаздымкі, малюнкі да тэкстаў вітаюцца.

Аўтары артыкулаў, якія зоймуць два першыя месцы, будуць узнагароджаныя кнігамі Уладзімера Арлова “Пакуль ляціць страла” з аўтографам самога пісьменніка!

Аўтары іншых артыкулаў, упадабаных журы конкурсу, будуць узнагароджаныя выданнямі з серыі “Бібліятэка Свабоды”. Сярод іх – унікальны “Слоўнік Свабоды” і іншыя кнігі, выдадзеныя беларускай службай “Радыё Свабода”.

Артыкулы вы ўжо можаце дасылаць на электронную адрэсу [email protected], або ў папяровым варыянце на адрас 224030, г. Берасце, а/с 34.

З іншымі пытаннямі аб конкурсе можна звяртацца на згаданую электронную адрэсу, або ў суполкі ў сацыяльных сетках “Укантакце” і “Facebook”.

Крыніца: reha.of.by

Фота: reha.of.by

Фота: reha.of.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *