Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Берасцi змагаюцца за захаванне гістарычнай спадчыны

Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк звярнуўся да дэпутатаў Берасцейскага абласнога савета з просьбай адмяніць рашэнне аблвыканкама аб будаўніцтве адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу на месцы гістарычных будынкаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Размова ідзе пра рашэнне ад 13 чэрвеня мінулага года, на падставе якога была заключаная інвестыцыйная дамова з фірмай “МФБ Дэвелапмент” аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта “Адміністрацыйна-гасцінічны комплекс па вуліцы Савецкай у горадзе Берасце”. Праект прадугледжвае знос будынкаў №43 і №45 на гэтай вуліцы, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

На думку Турчаняка, згаданае рашэнне было прынята са шматлікімі парушэннямі. У прыватнасці, грамадзяне былі пазбаўлены права на выказванне свайго меркавання, не праводзілася грамадскае абмеркаванне праекту, тым больш, што справа тычыцца рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Жыхары дамоў №43 і №45 па вуліцы Савецкай у Берасцi былі выселеныя яшчэ некалькі гадоў таму, але працягваюць змагацца за сваю ўласнасць. Акрамя таго, супраць будаўніцтва гатэлю выступаюць жыхары суседніх дамоў, якія накіравалі калектыўны зварот да міністраў культуры, ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва. У сваім звароце яны выказалі нязгоду з будаўніцтвам у такім выглядзе адміністрацыйна-гасцінічнага комплексу ў гістарычнай частцы Берасця.

Паводле spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *