Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

ЕГУ абвяшчае конкурс навукова-даследчых праектаў

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні абвяшчае для выпускнікоў ВНУ конкурс навукова-даследчых праектаў у розных напрамках: ад палітыкі і права да гісторыі і псіхалогіі.

Магістарская школа ЕГУ зместава і арганізацыйна аб’ядноўвае зарэгістраваныя ў Літве магістарскія праграмы ў галіне права, сацыялогіі культуры, гісторыі, антрапалогіі, культурнай спадчыны, палітычных навук, бізнэс-адміністравання, псіхалогіі, арыентаваныя на міждысцыплінарныя навуковыя даследаванні, фарміраванне крытычнага незалежнага мыслення. У магістарскай школе могуць працягнуць сваё навучанне тыя, хто мае вышэйшую адукацыю ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук і жаданне рухацца далей: падвысіць прафесійную кваліфікацыю, рэалізаваць навуковы патэнцыял, увайсці ў кола вольных мысляроў-інтэлектуалаў. У выпадку паспяховага заканчэння праграмы слухачы атрымліваюць дыпломы магістраў, якія прызнаюцца ў краінах Еўрапейскага саюза.

Мэта конкурсу – забеспячэнне навуковай, метадычнай, інфармацыйнай падтрымкі маладым даследчыкам з Беларусі ды іншых краін рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Пераможцы конкурсу могуць прэтэндаваць на атрыманне дадатковых балаў, якія будуць улічвацца ў акадэмічным рэйтынгу падчас паступлення ў магістратуру ЕГУ і дазволяць узяць удзел у конкурсе на атрыманне фінансавай падтрымкі для студэнтаў магістратуры ў 2012-2013 навучальным годзе.

Напрамкі конкурсу

  • Міжнароднае права і еўрапейскае права
  • Публічная палітыка
  • Гістарычная і культурная спадчына
  • Экзістэнцыяльная псіхалогія
  • Культурныя даследаванні, спецыялізацыі:
  • Візуальныя і культурныя даследаванні
  • Гендарныя даследаванні
  • Крытычныя гарадскія даследаванні

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выпускнікі вышэйшых навучальных установаў Беларусі ды іншых краін рэгіёна, якія маюць на момант падачы заяўкі завершаную вышэйшую адукацыю.

Пераможцы конкурсу

  • • артымліваюць дадаткова 0,5 – 1,0 бал да акадэмічнага рэйтынгу ў выпадку паступлення ў магістратуру ЕГУ;
  • • будуць запрошаныя на штогадовую міжнародную навуковую студэнцкую канферэнцыю «Еўропа 2013» з забеспячэннем бясплатнай візы і бясплатнага пражывання.

Канкурсанты падаюць заяўкі праз электронную пошту. Усе заяўкі праходзяць працэдуру папярэдняга адбору на адпаведнасць фармальным і тэматычным патрабаванням. Заяўкі, што прайшлі папярэдні адбор, рэцэнзуюцца экспертамі. Пераможцы конкурсу вызначаюцца Конкурснай камісіяй.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя не пазней за 15 ліпеня 2012 г.

Заяўкі дасылаюцца на электронны адрас [email protected] .

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *