АРР «Дзедзіч» запрашае моладзь прыняць удзел у прававым семінары «Грамадзянін і следства», які адбудзецца ў Берасці 9-10 чэрвеня.

Удзельнікі семінара атрымаюць веды, неабходныя для абароны сваіх правоў пры ўзаемаадносінах з праваахоўнымі органамі.

Што рабіць, калі вас выклікаюць на допыт? Як сябе паводзіць пры гутарцы са следчым? Што рабіць падчас ператрусу? На гэтыя пытанні ўдзельнікі змогуць атрымаць адказы падчас семінара.

Асноўнымі задачамі прапанаванага семінара з’яўляюцца:
—    Перадача слухачам мінімальна неабходных ведаў па пытаннях крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права;
—    Азнаямленне іх з асновамі юрыдычнай псіхалогіі пры правядзенні следчых мерапрыемстваў;
—    Азнаямленне ўдзельнікаў з правіламі паводзін у спецыфічных умовах (допыт, ператрус і інш.) у выпадках змушаных кантактаў з прадстаўнікамі сілавых структур.

Графік семінара: субота, 9 чэрвеня, з 14-00 да 18-00.
Нядзеля, 10 чэрвеня з 10-00 да 14-00

Удзел у семінары бясплатны. Для ўдзельнікаў будуць арганізаваны абед і кава-паўзы.

Для ўдзелу адпраўце заяўку на [email protected] з указаннем імя, узросту, кантактнага тэлефона.

[supsystic-social-sharing id="1"]