Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Настаўнікі пераблыталі іспыты

Выпускнікі школы №1 у Гарадку здавалі сёння беларускую мову ў экстрэмальных умовах. Некалькі дзён перад тым яны рыхтаваліся да іспыта па матэматыцы, бо настаўнікі нешта паблыталі ў раскладзе.

Расклад іспытаў для выпускнікоў – адзіны, яго распрацоўвае Міністэрства адукацыі. Як магло здарыцца, што школьнікаў  дэзарыентавалі, будзе разбірацца Гарадоцкі раённы аддзел адукацыі.

Скандальны інцыдэнт здарыўся 1 чэрвеня. Адзінаццацікласнікі прыйшлі пісаць выніковую кантрольную па матэматыцы, да якой рыхтаваліся некалькі апошніх дзён, але высветлілася, што іх чакае пераказ па беларускай мове. І вучні, і іх бацькі абураныя: па віне настаўнікаў была сарваная падрыхтоўка да іспыта. А адзнака за пераказ, між тым, уплывае на выніковы бал атэстату па беларускай мове.

Зразумела, што ў стрэсавым стане ды без падрыхтоўкі многія вучні напісалі пераказ горш, чым маглі б. Бацькі і дзеці вінавацяць настаўнікаў, якія чамусьці не ведалі распараджэнняў Міністэрства адукацыі.

Цяпер вырашаецца пытанне, хто вінаваты ў інцыдэнце, і якім чынам выправіць сітуацыю – або “замяць” справу, як нічога й не было, або прызначыць дзень для перасдачы іспыта  па беларускай мове – у спакойнай абстаноўцы і пасля належнай падрыхтоўкі.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *