Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

«Каша сувораўская»

Антыпрэмія «Каша сувораўская» прысуджаецца тым, хто ігнаруе факты беларускай гісторыі і традыцыі айчыннай культуры ў сваіх рэкламных прадуктах, а таксама дэманструе непрафесійны падыход да стварэння рэкламы.

За што ж беларускія вытворцы ушанавалі Суворава? Мабыць, за бязлітаснае задушэнне паўстання Тадэвуша Касцюшкі, за карныя аперацыі супраць паўстанцаў у Беларусі? Менавіта ж за пралітую беларускую кроў Кацярына ІІ «пожаловала в вечное и потомственное владение» Сувораву Кобрынскую воласць з 13.279 душамі сялян – за разбіты пад Крупчыцамі корпус паўстанцаў Серакоўскага. Увесь ягоны ўклад у беларускую гісторыю – кроў нашых продкаў. Вось за такое стаўленне да беларускай гісторыі фестываль AD.NAK! зладзіў адмысловую антыпрэмію – “Каша сувораўская”, падаваць працы ў гэту намінацыю можа кожны – далучайцеся!

Удзельнічаць у конкурсе можа любы чалавек, які заўважыць і дашле прыклады рэкламы, што ў рэчышчы зместу Антыпрэміі адпавядаюць любой з намінацый AD.NAK-2 (тэлевізійная і кінарэклама; друкаваная і вонкавая рэклама; дызайн & Art Direction; радыё- ці аўдыёрэклама і г.д.). Пры падачы заяўкі ўдзельнік конкурсу мусіць указаць, чым канкрэтна абгрунтоўваецца прыналежнасць таго ці іншага рэкламнага прадукту да намінацыі «Каша сувораўская». Ён можа:

‑ супярэчыць падзеям і логіцы гісторыі Беларусі, традыцыям культуры нашай краіны альбо канонам рэкламнага мастацтва;

‑ быць выкананымі з памылкамі альбо «перламі» (тэхналагічнымі альбо лагічнымі памылкамі);

‑ выклікаць адмоўныя эмоцыі (напрыклад, незадавальненне, абурэнне, асуджэнне);

‑ ствараць адмоўны імідж Беларусі і беларусаў сярод замежнікаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца і агенцтвы, якія ўсвядомілі свае ранейшыя памылкі і могуць прэзентаваць супольнасці свае не вельмі ўдалыя працы. Гэтыя сапраўды вартыя павагі ўдзельнікі будуць узнагароджаныя асобным ганаровым прызам «За выпраўленне памылак».

Патрабаванні да падачы работ

Работа можа быць пададзена ў любым растравым фармаце *.JPG, *.GIF, *.TIF ці інш. (фотаздымак таксама можа быць зроблены мабільным тэлефонам), разрозненне растравых выяваў не больш за 300 dpi. Аб’ём файла павінен быць не больш за 10 Мб.

Ролікі і відэа-матэрыялы прымаюцца ў фармаце AVI або MPG. Таксама прымаюцца файлы, зробленыя мабільным тэлефонам. Аб’ём файлу павінен быць не больш за 20 Мб.

Пасля рэгістрацыі ўдзельніка файлы запампоўваюцца на сайт Фестывалю ў раздзеле «Падача работы». Кожная работа запісваецца асобным файлам. Назва файла павінна адпавядаць назве работы ў заяўцы, а таксама змяшчаць назву падкатэгорыі (K-1).

Нагадваем, што работы прымаюцца да 6 чэрвеня 2012 года.

Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787 альбо па e-mail [email protected]

adnak.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *