16 чэрвеня 2012 году Пірацкі легіён запрашае ўсіх аматараў цяжкай музыкі на канцэрт добрага металу, што адбудзецца ў рок-кафэ. Пачатак а 18 гадзіне.

Канцэрт адбываецца прыватным парадкам, як і іншыя падобныя мерапрыемствы, што часта праводзяцца ў рок-кафэ. Арганізатар канцэрту — малады нефармальны берасцейскі клуб Піратскі легіен, які займаецца прасоўваннем айчыннай рок-сцэны — больш падрабязна з яго дзейнасцю можна пазнаёміцца тут.

На канцэрце зайграюць тры самыя вядомыя метал-банды Берасця: WOLFSHADE, Disane, SandGlass.

Гэта ўжо другі канцэрт «піратаў», першы быў каля рок-кафэ ў ЦКіД. Як адзначаюць арганізатары, хаця людзей прыйшло мала, ўрэшце ўсе прайшло добра. Нажаль, ёсць у Берасці такая сумная тэндэнцыя, як рызыка не запоўніць пляцоўку.

«Абстаноўка на аматара, але тыя, каму гэта цікава, павінны ведаць, што ім есць дзе адпачыць», — падкрэсліў адзін з арганізатараў канцэрта Данііл Навумчык.

Канцэрт адбудзецца Рок — Кафе, (г. Берасце, вул. Сяброўская), пачатак — 18.00, Doors open — 17.00. Кошт квітка — 25 тыс.

wolfshade

wolfshade

[supsystic-social-sharing id="1"]