Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

У некалькі ВНУ за раз

За мяжой даўно існуе вопыт падачы дакументаў абітурыентамі адначасова ў некалькі ВНУ. Падаецца, і беларуская сістэма адукацыі паддалася спакусе і вырашыла паспрабаваць такі падыход да выбару прафесіі.

Падчас уступнай кампаніі 2012 мадэльная апрабацыя аўтаматызаванай сістэмы падачы заяў і залічэння ў віртуальнай рэжыме пройдзе ў 7 ВНУ РБ : БНТУ, БДУІР, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, Берасцейскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і Полацкі дзяржаўны універсітэт, паведамляе interfax.by

Абітурыентам, якія падаюць дакументы ў гэтыя ВНУ на дзённае бюджэтнае аддзяленне на шэраг эканамічных і тэхніка-тэхналагічных спецыяльнасцяў, будзе прапанавана прайсці анкетаванне і паказаць па прыярытэтнасці 5 варыянтаў паступлення. Атрыманыя дадзеныя прадстаўнікі ВНУ перададуць у БДУІР для далейшай апрацоўкі і аналізу вынікаў віртуальнага залічэння.

Галоўная асаблівасць дадзенага эксперыменту – змадэляваць працэс паступлення з улікам нормаў, прапісаных у праекце новых правіл паступлення ў ВНУ (поўная адмена раздзельнага конкурсу для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі, адмена ільгот і г.д.).

На нарадзе адказных сакратароў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук нагадаў, што, у адпаведнасці з прапановай дзяржаўнай камісіі, Мінадукацыі даручана ў 2013 годзе ўкараніць электронную аўтаматычную сістэму падачы заяў і залічэння ў ВНУ з улікам схільнасцяў абітурыентаў, атрыманых імі балаў і наяўнасці месцаў у ВНУ.

БрГТУ

БрГТУ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *